Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Экскурсіі

Экскурсіі па музею праводзяць толькі навуковыя супрацоўнікі музея.

У музеі праводзіцца аглядная экскурсія па пастаяннай экспазіцыі.

Губернскі горад Мінск у канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. Пазнаёміць Вас з тагачасным горадам: грамадска-культурным, сацыяльна-эканамічным жыццём губернскага Мінска а таксама інтэр’ерам пакояў у якіх жылі мінчане болей ста год таму.

І з’езд РСДРП і жандармскі вышук. Экспазіцыя знаёміць з падзеяй, якая адбылася ў гэтым доме ў 1898 годзе і якая ўвайшла ў гісторыю як першы з’езд сацыял-дэмакратаў у Расійскай імперыі. Таксама у гэтай тэме будуць закрануты пытанні жандармскага вышуку.

Гісторыя Дома-музея І з’езда РСДРП. Дадзеная частка экспазіцыі пазнаёміць з гісторыяй стварэння і жыцця Дома-музея на Незележнасці, 31А з моманту яго заснавання ў 1923 годзе па сучасны дзень.

У кожнай экскурсіі выкарыстоўваецаа дыферэнцыяваны падыход у залежнасці ад складу групы наведвальнікаў.