Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Сведка часу


14 сакавіка ў Доме-музеі І з’езда РСДРП адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Сведка часу», прымеркаванай да 100-годдзя музея.На юбілейнай часовай экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы, якія адносяцца да гісторыі дома па вул. Захар’еўскай, а таксама да створанага ў ім музея. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рэдкімі фотаздымкамі, якія захавалі гістарычныя моманты жыцця музея, кнігамі, перыядычнымі выданнямі і іншымі матэрыяламі, якія адносяцца да яго гісторыі.

На працягу многіх гадоў Дом-музей I з’езда РСДРП з’яўляецца адным з самых знакавых турыстычных аб’ектаў г. Мінска. Ён стаў сведкам шматлікіх гістарычных падзей, якія ахапілі векавы перыяд жыцця горада і краіны.

За гады існавання музея яго наведалі шматлікія дэлегацыі і палітычныя дзеячы розных краін свету, сярод якіх кубінскі лідэр Фідэль Кастра, Генеральны сакратар Цэнтральнага камітэта Кампартыі Югаславіі Іосіп Броз Ціта, кіраўнік Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (ГДР) Вальтэр Ульбрыхт і многія іншыя. Гэтаму музею прысвячалі свае вершы беларускія паэты Пятрусь Броўка, Мікалай Аўрамчык, Эдзі Агняцвет, туркменскі паэт Рухі Аліеў, балгарскі Найдзен Вылчаў.

На юбілейнай выставе будуць прадстаўлены матэрыялы, якія адносяцца да гісторыі дома па вул. Захар’еўскай, а таксама да створанага ў ім музея. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з рэдкімі фотаздымкамі, якія захавалі гістарычныя моманты жыцця музея, кнігамі, перыядычнымі выданнямі і іншымі матэрыяламі, якія адносяцца да яго гісторыі. 

Музей працуе з 11.00 да 19.00, каса да 18.30

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31 А

тэл.: 390-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by