Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Пра музей

Дом-музей І з’езда РСДРП – самы стары музей горада Мінска. Дом на вуліцы Захар’еўскай, дзе ў 1898 годзе праходзіў І з’езд РСДРП, стаў музеем у 1923 годзе.

З 1991 па 1992 гады музей быў зачынены. У 2007 г. музей быў закрыты на капітальны рамонт, пасля завяршэння якога адкрыў свае дзверы для знаёмства з новай экспазіцыяй і выставачнай залай.

Дом-музей унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, як помнік гісторыі.