Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Музейная камунікацыя

Тэма лекцый:

Для малодшага школьнага ўзросту: "Беларусь краіна скарбаў" - разгляд тэмы скарбаў і скарбашукальніцтва (віды скарбаў, месца і спосаб знаходжання і т.п.), звесткі і фатаграфічны матэрыял пра самыя вядомыя скарбы Беларусі, легенды і паданні пра скарбы, што яшчэ ня знойдзены.

Для старэйшага школьнага ўзросту: "Мінск учора і сёння" - інфармацыя пра горад Мінск канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў. Расповяд пра гарадскога галаву Караля Чапскага і самыя вядомыя гарадзкія мясціны (паркі, скверы), вуліцы (Захар'еўская, Падгорная, Губернатарская і г.д.), аб'екты (жылыя будынкі, касцёлы і т.п.) губернская горада з фотаграфічным суправаджэннем праз параўнанне старых фатаграфій і сучасных здымкаў адпаведных месцаў.

Для старэйшага школьнага ўзросту: "Мінск наватарскі" - працяг знаёмства з губернскім горадам Мінскам. Расповяд пра новыя з'явы ў культурным і грамадска-сацыяльным жыцці горада ў ХІХ - ХХ стагоддзях. Інфармацыя пра з'яўленне ў горадзе грамадскага транспарту і першых аўтамабіляў, кінатэатраў, электрычнасці і тэлефоннай сувязі.

Заказаць экскурсійнае абслугоўванне, лекцыю неабходна загаддзя па тэлефонам: +375 17 390 68 47.