Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Навагоднія святы губернскага Мінска. Чароўны свет казак

  • 21.11.2023

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з’езда РСДРП” з 18 лістапада 2023 года па 31 студзеня 2024 года будзе праходзіць выстава “Навагоднія святы губернскага Мінска. Чароўны свет казак”.

Выстава пазнаёміць з адметнасцямі святкавання Новага года на ў канец XIХ – пачатак ХХ ст.

Акрамя таго, на выставе прадстаўлена калекцыя ёлачных цацак 1940 – 1980-х гадоў: шары, домікі, грыбочкі, ліхтарыкі, казачныя персанажы, якія выраблены ў розных тэхніках з разнастайнага матэрыяла. Навагодняя выстава дапаможа апынуцца ў атмасферы добрага настрою і прадчуванні цуду, якія панавалі ў беларускіх дамах ў мінулым стагоддзі.

Таксама Вас чакае яшчэ адзін сімвал свята – калекцыя Дзядоў Марозаў і казачных персанажаў, без якіх не абыходзіўся ніводны Новы год.

У святочныя навагоднія дні не прапусціце магчымасць аказацца ў атмасферы цудаў і маляўнічай разнастайнасці, атрымаць непаўторныя адчуванні радасці і захаплення.

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!

 

 Музей працуе з 11.00 да 19.00, каса да 18.30

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31 А

тэл.: 390-68-47