Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Беларуская мова ў двухмоўным соцыуме

  • 09.04.2018
Шаноўныя сябры!
Запрашаем Вас на сустрэчу.
Чарговую сустрэчу ў межах асветніцкіх лекцый-дыскусій, якія арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП, мы прысвецім высвятленню пытанняў, якія датычныя актуальнай і абмяркоўваемай у розных колах грамадства тэме – “Беларуская мова ў двухмоўным соцыуме”.
Спікерам і экспертам па тэме выступіць Аляксандр Лукашанец – Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар.

Чакаем вас 12красавіка а 18.30. 
Уваходны квіток у музей – 2 рублі. 
УВАГА! Запісацца на лекцыю можна па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо на адрас электроннай пошты domusmuseum@gmail.com