Аднаўленне помнiкаў архiтэктуры ў гады незалежнай Рэспублікі Беларусь
22.01.2018
Наша чарговая сустрэча з цыклу асветніцкіх
лекцый-дыскусій будзе прысвечана тэме “Аднаўленне помнiкаў архiтэктуры ў гады незалежнай Рэспублікі
Беларусь”.
Лекцыя будзе складацца з 2-х частак: першая частка – гістарычны агляд ад
ад гісторыка
і краязнаўцаІвана Сацукевіча (беларускі гісторык-тапаніміст, спецыяліст у вобласці
мінскага краязнаўства. З 2002 па 2005 г. супрацоўнік Інстытута гісторыі
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выкладае гісторыю ў БДЭУ і Беларускім калегіуме, член тапанімічнай
камісіі пры Мінгарвыканкаме), другая частка
закране прававыя і сацыяльныя аспекты аховы гісторыка-культурнай
спадчыны, выступоўца - Таццяна Пятрова
(выканаўчы дырэктар МГА Гісторыка, грамадскай назіральнай камісіі па ахове
гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры РБ).
Чакаем вас 25
студзеня а 18.30.
Уваходны квіток у музей – 2 рублі.
УВАГА! Запісацца на лекцыю можна па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо
на адрас электроннай пошты domusmuseum@gmail.com