Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



У Першым музеі пра Першы Усебеларускі

  • 12.12.2017
На канале АНТ выйшаў рэпартаж, які прысвечаны падзеі снежня 1917 года. На вялікі жаль доўгі час пра яе фактычна нідзе не згадвалася і не надавалася вялікай увагі. Наш музей першы ў краіне, які знаёміць наведвальнікаў з Першым Усебеларускім з'ездам, які прайшоў у Мінску ў першай палове мінулага стагоддзя.
На выставе "Мінск 1917" можна ўбачыць арыгінальныя дакументы, прадметы, якія датычацца адной з самых знакавых падзей у грамадска-палітычным жыцці горада і Беларусі рэвалюцыйнага перыяду.