Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Юбілейная ўзнагарода

  • 09.12.2017
У юбілейны год Цэнтральным камітэтам Камуністычнай партыі Беларусі на ўрачыстае паседжанне быў запрошаны загадчык філіяла Дом-музей I з'езда РСДРП Рэчкін С.А. Падчас вітальнага слова і віншаванняў прадстаўнікамі КПБ быў уручаны медаль у гонар 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Узнагарода зойме пачэснае месца сярод падзяк і грамат, якімі быў узнагароджаны Дом-музей за амаль векавую гісторыю існавання.