Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Дзень сустрэч

  • 06.12.2017
Сёння ў Доме-музеі  І з'езда РСДРП прайшла сустрэча з супрацоўнікамі музеяў з больш чым дваццаці гарадоў Беларусі. На якой госці пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй музея, выставачным праектам "Мінск 1917" і змаглі задаць актуальныя пытанні па дзейнасці музея ў сучасных умовах, а таксама падзяліцца вопытам працы музеяў у рэгіёнах.

Акрамя таго, Дом-музей наведала дэлегацыя супрацоўнікаў праваахоўнага ведаства Кітайскай Народнай Рэспублікі, сумесна з прадстаўнікамі Пасольства. Гэта стала ўжо чацвёртым афіцыйным візітам афіцыйных дэлегацый Кітая ў філіял. 
Нагадаем, што паміж Дома-музеем і Мемарыялам Першага Нацыянальнага кангрэса Камуністычнай партыі Кітая быў падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве, а таксма тое, што з нядаўняга часу ў музеі фунцыянуе аўдыёгід на кітайскай мове.