Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Новая экспазіцыя "Мінск 1917"

  • 20.10.2017
Рады паведаміць, што ў нашым музеі пачынае работу новая тэматычная экспазіцыя, прысвечаная падзеям 1917-га году!
У экспазіцыі - прадметы са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Асаблівую цікавасць уяўляюць асабістыя рэчы ўдзельнікаў драматычных падзей першай паловы мінулага стагоддзя - фатаграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі, узнагароды і інш. Экспазіцыя знаёміць з ўзорамі абмундзіравання германскіх і расійскіх войскаў - Флотскі касцюм, пікельхельм, фуражкі, раменныя спражкі і г.д.
Чакаем усіх у Доме-музеі!