Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"Ноч музеяў-2015" у Доме-музеі І з'езда РСДРП

  • 13.05.2015

16 мая ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом-музей I з'езда РСДРП" у рамках Ночы музеяў пройдзе шэраг спецыяльных выстаў "РобаНоч".

Падчас якіх, у рамках выставы "РобаАрт" будуць экспанавацца працы сучаснага мастацтва "techno-TAHVO" (аўтар Тахво Антыпойка), дзе можна будзе пазнаёміцца з сучаснай інтэрпрэтацыяй вобразаў Фінляндыі і фатаграфічныя працы "Metropolis" (аўтар Айварс Лініньш), якія перадаюць бачанне горада праз прызму аднайменнай метафарычнай і навукова-фантастычнай антыўтопіі Фрыца Ланга.

Гэтак жа падчас выставы наведвальнікам можна будзе стварыць ўласных робатаў, лепшыя і самыя цікавыя з якіх будуць выстаўлены ў Доме-музеі I з'езда РСДРП.

Пачнецца Ноч музеяў у 19:00 з выступу ўдзельнікаў "Адукацыйна-прадзюсарскага цэнтра" Аванці" ў дворыку музея.

Дом-музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31а

Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47www.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum