Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Мінск. Бал і карнавал

  • 17.09.2022
15.09.2022 - 30.10.2022

Выстава прысвечана бальнай і карнавальнай традыцыям ХІХ – пач. ХХ стст., перыяду вытанчаных манер і рамантыкі. У пачатку ХІХст.шырокае распаўсюджанне атрымаў стыль ампір, які шмат у чым паўплываў і на развіццё культуры. Ён знайшоў сваё адлюстраванне не толькі ў архітэктуры, але і ў тэндэнцыях моды таго часу, у першую чаргу сярод шляхты і дваран. Заходняя культура прынесла з сабой элементы адзення, інтэр’ера, а таксама і правілы паводзін.

Выстава пазнаёміцьз адметнасцямі правядзеннякарнавальна-тэатралізаваных дзей, якія ладзіліся на нашых землях з канца XVI ст., нават з ужываннем піратэхнікі. У залежнасці ад тэматыкі бал мог быць касцюміраваным, стылізаваным, прысвечаным казачным персанажам, гістарычным асобам або народам. Адбываліся таксама дабрачынныя балы. Сродкі ад якіх ішлі на сацыяльныя патрэбы.

На выставе можна ўбачыць узоры бальнага адзення (пальчаткі, абутак і інш.), жаночыя ўпрыгожванні, выданні, прысвечаныя перыяду ХІХст.

Уваход на выстаўку па квітку на пастаянную экспазіцыю музея.