Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Марачная гісторыя

  • 12.07.2022

У Доме-музеі І з’езда РСДРП, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пройдзе выстаўка «Марачная гісторыя», падрыхтаваная сумесна з калекцыянерам Аляксандрам Камяком.

Філатэлія – ​​адна з самых распаўсюджаных разнавіднасцяў калекцыянавання ў сучасным свеце. Гэта збіранне і вывучэнне знакаў паштовай аплаты (маркі, канверты, паштовыя карткі, гашэнне) і іншых відаў паштовай дакументацыі. Паштовая марка мае арыгінальны малюнак, надпісы, дэкор і служыць дакументальным пацвярджэннем факта аплаты паштовых паслуг, мае пэўны намінальны кошт.

Аж да XIX стагоддзя паштовых марак не існавала, першая з’явілася толькі ў 1840 г. у Вялікабрытаніі. У народзе яе звалі «чорны пені», бо для яе друку выкарыстоўвалі чорную фарбу, а каштавала яна па тых часах 1 пені, пазней з’явілася марка «чырвоны пені».

Хаджэнне паштовай маркі на тэрыторыі Беларусі адбылося разам з яе ўвядзеннем у Расійскай імперыі ў 1857 г. На выставе таксама экспануюцца паштовыя маркі розных краін.

 Кошт уваходнага квітка: дарослы – 4 руб., дзіцячы – 2 руб..

 

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31А

Тел. для справок: 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by