У Доме-музеі І з’езда РСДРП, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пройдзе выстаўка «Марачная гісторыя», падрыхтаваная сумесна з калекцыянерам Аляксандрам Камяком.
Філатэлія – адна з самых распаўсюджаных разнавіднасцяў калекцыянавання ў сучасным свеце. Гэта збіранне і вывучэнне знакаў паштовай аплаты (маркі, канверты, паштовыя карткі, гашэнне) і іншых відаў паштовай дакументацыі. Паштовая марка мае арыгінальны малюнак, надпісы, дэкор і служыць дакументальным пацвярджэннем факта аплаты паштовых паслуг, мае пэўны намінальны кошт.
Аж да XIX стагоддзя паштовых марак не існавала, першая з’явілася толькі ў 1840 г. у Вялікабрытаніі. У народзе яе звалі «чорны пені», бо для яе друку выкарыстоўвалі чорную фарбу, а каштавала яна па тых часах 1 пені, пазней з’явілася марка «чырвоны пені».
Хаджэнне паштовай маркі на тэрыторыі Беларусі адбылося разам з яе ўвядзеннем у Расійскай імперыі ў 1857 г. На выставе таксама экспануюцца паштовыя маркі розных краін.
Кошт уваходнага квітка: дарослы – 4 руб., дзіцячы – 2 руб..
Дом-музей I з’езда РСДРП
Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31А
Тел. для справок: 290-68-47
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выходных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 3 бел.руб.
Экскурсія – 4 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 2,50 бел.руб.
Экскурсія – 3 бел.руб.
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
пр-т Незалежнасці, 31а, Мінск, 220005, Рэспубліка Беларусь
+375 17 2906847