Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў -2022

  • 19.05.2022
У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» в «Ноч музеяў -2022» будзе праходзіць «Марачная ноч».

Ноч музеяў – гэта час, калі класічны музей на час становіцца незвычайным месцам. Дом-музей падрыхтаваў цікавую выставу спецыяльна для гэтай падзеі сумесна з калекцыянерам Аляксандр Камяк. Непасрэдна ў экспазіцыі можна будзе ўбачыць калекцыю паштовых марак розных краін і кантынентаў, тым ліку каланіяльныя маркі першай паловы ХХ стагоддзя.

Акрамя міні-выставы гасцям будзе прапанавана займальная лекцыя аб марках розных краін, а таксама майстар-клас па правілах «таемнай» карэспандэнцыі. Акрамя гэтага, адбудзецца майстар-клас па маляванні3D ручкай (толькі па запісу).

У дворыку музея (пры добрым надвор’і) пройдзе майстар-клас па гульні ў новус (марскі більярд).


Праграма:

15.00 - 16.00 - майстар-клас па маляванні 3D-ручкай. Абавязкова па папярэднім запісе, колькасць месцаў абмежавана; 

15.00 - 23.00 - выстава паштовых марак;

18.00 - 19.30 - майстар-клас па гульні ў новус (пры спрыяльным надвор'і);

19.30 - 20.00 -лекцыя па гісторыі марак;

20.00 - 21.00 - майстар-клас паправілам «таемнай» карэспандэнцыі;

21.30 - 22.00 -лекцыя па гісторыі марак;

22.00 - 23.00 - майстар-клас паправілам «таемнай» карэспандэнцыі;

Майстар-клас па маляванні 3D ручкай – 10 BYN.

Астатняя праграма па кошце ўваходнага квітка ў музей. 


Час працы музея: 15.00 - 23.00 (каса 22.30)