Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Магічны свет. 3Dдрук гісторыі.

  • 10.02.2022
У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І з'езда РСДРП” з 5 лютага па 3 ліпеня 2022 года будзе праходзіць выстава “Магічны свет. 3D друк гісторыі».

На выставе прадстаўлены надрукаваныя на 3D прынтары архітэктурны макет Крэўскага замка, будынак чыгуначнага вакзала канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя (станцыя Гаўя), Дома-музея I з'езда РСДРП і іншыя аб'екты. У кожнага наведвальніка выставы будзе магчымасць стварыць уласную крэпасць з дэталяў, надрукаваных на спецыяльным абсталяванні, а таксама сабраць розныя канструктары, галаваломкі, вырабленыя пры дапамозе 3D друку.

На выставе вы ўбачыце,як працуе 3D друк, у гэтым дапамогуць спецыяльны прынтэр для хуткага стварэння поўнапамерных дэталяў, габарытных канструкцый і ландшафтных аб'ектаў, а таксама фільм навучальнага характару.

Выставачны праект распавядзе аб метадах вытворчасці дэталяў пры дапамозе 3D-друку, які атрымаў развіццё ў пачатку 1980-х. Усяго толькі за тры дзесяцігоддзі тэхналогія перайшла ад вырабау папяровых і пластыкавых прататыпаў да непасрэднага атрымання гатовых функцыянальных прадметаў. Зараз тэхналогія дазваляе атрымліваць прататыпы і вырабы, якія шырока выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, авіякасмічнай галіны, медыцыне, архітэктуры і інш.

Адрас: г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, каса да 18.30, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47

Кошт: дарослы - 5 руб., студэнты - 4 руб., дзіцячы - 3 руб.