Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Адкрытыя лісты да Вялікадня

  • 30.04.2021

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» з 24 красавіка па 12 мая 2021 года будзе праходзіць выстава велікоднай фотапаштоўкі к. ХІХ – пач. ХХ стагоддзя «Адкрытыя лісты да Вялікадня».

Сёння паштоўкі па пошце адпраўляюць даволі рэдка, хіба што падчас падарожжаў. Аднак у мінулым ілюстраваная паштовая картка несла вялікую каштоўнасць: тады малюнак нельга было скінуць у электронным выглядзе, але яго можна было раздрукаваць у друкарні або ў фотаатэлье і паслаць поштай. Такі від паштовай карэспандэнцыі ў Расійскай імперыі з’явіўся ў 1872 годзе і атрымаў назву «адкрыты ліст» (адсюль і «адкрытка»). Першыя ілюстраваныя паштоўкі былі чорна-белымі, затым пачалі выпускаць каляровыя і фотапаштоўкі. Найбольшую колькасць па адпраўленням набіралі велікодныя і калядныя паштоўкі.

Напярэдадні велікодных святаў у музеі будуць прадстаўлены рэпрадукцыі велікодных фотапаштовак з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея, якія адметныя тым, што для іх вырабу выкарыстоўвалася тэхніка нанясення каляровага малюнка на чорна-белы фотаздымак. Наведвальнікі змогуць убачыць адваротны бок паштовак з віншавальнымі тэкстамі, адрасамі, імёнамі атрымальнікаў і адрасантаў. Да таго ж на выставе будзе магчымасць зрабіць фатаграфіі ў фотазоне, якая падрыхтавана па матывах велікоднага «адкрытага ліста» к. ХІХ стагоддзя.

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, каса да 18.30, без выхадных дзён

Тэл. для даведак: 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum

www.vk.com/domusmuseum