Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Гульні розуму

  • 06.02.2021

З 5 лютага па 27 чэрвеня ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» у межах выставачнага праекта «Лабараторыя прафесара Наркевіча-Ёдкі» будзе працаваць інтэрактыўная выстава «Гульні розуму».

На выставе можна знайсці дзясятак унікальных галаваломак (галаваломкі «Робат», «Загадкі да Вінчы» і г.д.) і шмат цікавага.

У нашым музеі-лабараторыі кожны наведвальнік зможа самастойна знайсці ключ да разгадкі серыі займальных галаваломак, а таксама пабавіць час за цікавымі гульнямі. Час, праведзены ў музеі на нашых «Гульнях розуму» — гэта выдатны спосаб спалучыць цікавае і карыснае!

 На выставе экспанаты кранаць не толькі можна, але і трэба!

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу

толькі ў суправаджэнні дарослых!

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, каса да 18.30, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseumwww.vk.com/domusmuseum