Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



У госці да казкі

  • 03.12.2020
У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з'езда РСДРП” з 5 снежня 2020 года па 31 студзеня 2021 года праходзе выстава елачных цацак “У госці да казкі”.

Чароўная выстава елачных цацак 1940-1980-х гадоў дапаможа вам акунуцца ў атмасферу радасці, прадчування цуду і лёгкай настальгіі, якая панавала ў беларускіх дамах мінулага стагоддзя.

На выставе прадстаўлена больш за 700 елачных цацак з прыватных збораў бабруйскага калекцыянера Галіны Жук. Наведаўшы гэтую выставу, вы зможаце на свае вочы пабачыць вярхоўкі, шары, домікі, грыбочкі, ліхтарыкі, бусы, светлафоры, матрошкі, суквецце казачных персанажаў і г.д., якія выраблены ў розных тэхніках і з розных матэрыялаў, а ўнікальныя святочныя маскі мінулага стагоддзя распавядуць гасцям музея “свае гісторыі”.

Таксама вас чакае і іншы сімвал свята – святочныя паштоўкі. Раней аніводнае свята не абыходзілася без гэтага элементу. У вас будзе магчымасць пабачыць, якімі былі навагоднія паштоўкі ў той час, і што жадалі адзін аднаму людзі паўстагоддзя таму.

У гэтыя святочныя зімовыя дні не прапусціце магчымасць акунуцца ў атмасферу цудаў і маляўнічай разнастайнасці, якая не толькі пазнаёміць вас з тым, як упрыгожвалі елку паўстагоддзя таму, але і падорыць непаўторныя адчуванні радасці і захаплення.

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу

толькі ў суправаджэнні дарослых!

Дом-музей I з’езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31А

Штодня з 11.00 да 19.00, каса да 18.30, без выходных

Тэл. для даведак: 290-68-47

www.domusmuseum.histmuseum.by

www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum