Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



У госці да казкі

  • 09.12.2019

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" з 7 снежня 2019 года па 14 студзеня 2020 года праходзіць выстава ёлачных цацак савецкага перыяду "У госці да казкі ".

Калі вы хочаце акунуцца ў атмасферу казачнага зімовага лесу поўнага прыгажосці і разнастайнасці, то Вам дакладна да нас!

У нашым казачным лесе Вы зможаце паблукаць сярод дзясяткаў елак, якія упрыгожаны антыкварнымі цацкамі мінулага стагоддзя. Кожная ялінка распавядзе вам аб асобных старонках жыцця таго перыяду: чым займаліся і як выглядалі людзі, якія казкі любілі больш за ўсё, у што верылі, якіх вяршынь дасягалі.

На выставе будзе прадстаўлена прыватная калекцыя ёлачных цацак ад калекцыянера з г.Бабруйска – Галіны Жук. На некалькіх дзясятках розных па памерах ялінак вы пабачыце вярхоўкі, шары, домікі, грыбочкі, ліхтарыкі, бусы, светлафоры, матрошкі, суквецце казачных персанажаў і г.д. вырабленыя у розных тэхніках і з розных матэрыялаў. Таксама ў нашым казачным лесе схавалася мноства розных Дзядоў Марозаў і Снягурачак, і калі вы будзеце уважлівымі і зможаце іх знайсці і пералічыць, то вас чакае пажаданне з нашай скрыні цудаў.

Акрамя сапраўднага царства зімніх ялінак вы зможаце пабачыць і іншы сімвал свята – святочныя паштоўкі. У мінулым стагоддзі кожнае свята не абыходзілася без гэтага элементу. Якімі былі святочныя навагоднія паштоўкі ў той час і чаго жадалі друг–другу людзі паўстагоддзя таму, Вы таксама зможаце пабачыць на нашай выставе.

У гэтыя перадсвяточныя снежаньскія дні не прамініце магчымасць акунуцца ў атмасферу цудаў і маляўнічай разнастайнасці, якая не толькі пазнаёміць Вас з тым, як упрыгожвалі ялінку паўстагоддзя таму, але і падорыць непаўторныя адчуванні радасці і захаплення.

Дзеці дашкольнага ўзросту дапускаюцца на выставу толькі ў суправаджэнні дарослых!

Уваходны квіток: дарослы - 5 руб., студэнты - 4 руб., школьны - 3 руб.

Падрабязней - па тэл. 290-68-47