Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Гарызонты падзей

  • 10.07.2019
11 ліпеня ў 17.00 у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з'езда РСДРП” пачне працу персанальная фотавыстава Уладзіслава Руты “Гарызонты падзей”.

Падарожжы дораць нам эмоцыі, якія мы потым доўга смакуем і падаўжаем ва ўспамінах за ўтульнымі размовамі або перагортваючы альбом з фотаздымкамі. Мы расцягваем гэтыя эмоцыі на доўгія зімовыя вечары, пакуль зноў не адправімся ў шлях, рухомыя унутраным клічам, глыбінным парывам адкрываць для сябе новы свет.

Прыгоды дораць нам радасць, бо радасць, у рэшце рэшт, і ёсць мэта жыцця. І менавіта фотаздымак дапамагае нам не забыцца тыя чароўныя імгненні ад знаёмства з нязведаным, робячы нас першаадкрывальнікамі новых гарызонтаў і вобразаў.

Знайсці кампазіцыю лягчэй, рамачна выразаўшы яе з акружэння, але паглядзіце – гармонія вакол нас! Варта толькі паглядзець шырэй. Фотапанарамы – гэта інтэлектуальны акцэнт у інтэр'еры, які будзе не толькі трымаць плоскасць сцяны, але і напоўніць прастору вобразамі мінулых і будучых падарожжаў.

На выставе можна будзе ўбачыць унікальныя аўтарскія працы, панарамныя здымкі гарадоў Аргенціны, Германіі, ЗША, а таксама партрэтныя, пейзажныя фота.

Выстава працуе да 17 ліпеня.