Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Зорныя Войны ў дворыку Доміка!

  • 04.05.2018
4 мая ў свеце адзначаецца Дзень «Зорных Войнаў». Яшчэ гэты дзень называюць «Днём Люка Скайуокера», у гонар аднаго з галоўных герояў фільма. Традыцыя адзначаць гэты дзень у календары ў прыхільнікаў культавай кінасагі склалася пасля таго, як у адной з частак прагучала фраза «May the Force be with you», што перакладаецца з ангельскай як «Так будзе з табой Сіла». Але многія фанаты кінаэпапеі абгульваюць яе як «May the fourth be with you» - «Так будзе з табой 4 мая».
Фэндом Star Wars. Беларусь in Belarus хоча адзначаць гэтае свята разам з вамі. Усіх прыхільнікаў сагі і проста жадаючых правесці выдатна час чакаем у Доме-музеі I з'езда РСДРП 4 мая з 19:00 да 21:00. Там вас чакае магчымасць пагутарыць і сфатаграфавацца з персанажамі сагі, пастраляць у інтэрактыўным ціры, пагуляць у тэматычныя настольныя гульні, выпрабаваць сябе ў забаўляльных віктарынах, а таксама многае іншае!