Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Імёны Рэвалюцыі"

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: "Дом-музей I з'езда РСДРП" з 8 верасня па 29 кастрычніка 2017 года будзе дэманстравацца выстава "Імёны Рэвалюцыі", якая падрыхтавана да стагоддзя кастрычніцкіх падзеяў у Мінску.

У год стагоддзя падзей 1917-га года, Дом-музей I з'езда РСДРП працягвае знаёміць наведвальнікаў з выставачнымі праектамі, прысвечанымі перыяду рэвалюцыі. Любая падзея звязана з імёнамі тых, хто непасрэдна прымаў у іх удзел. Некаторыя імёны вядомыя ўсім, іншыя толькі гісторыкам і даследчыкам, некаторыя забытыя.
На нашай выставе можна азнаёміцца з інфармацыяй пра рэвалюцыянераў, у гонар якіх названы шэраг вуліц Мінска. Убачыць асабістыя рэчы, якія належалі ўдзельнікам падзей кастрычніка, фатаграфіі, аўтабіяграфіі, дзённікі і г.д.
Чакаем усіх на чарговай выставе, прысвечанай эпахальным падзеям Рэвалюцыі 1917-га году.