Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Атлантыда"

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: "Дом-музей I з'езда РСДРП" з 10 жніўня па 8 кастрычніка 2017 года пройдзе японская  выстава-прывід "Атлантыда".

Выстава ўяўляе сабой аўтарскі праект Японскага Цэнтра культуры і спорту «Дзэнрын канкэй» (Добрасуседства), на якім можна будзе ўбачыць інтэрпрэтацыю адной з «Атлантыд» - падводны горад Ёнагуні, адкрытага ў Японскім моры. Яго ўзрост не менш за дзесяць тысяч гадоў! У наведвальнікаў з'явіцца магчымасць апынуцца на дне акіяна, сярод казачных і рэальных насельнікаў «царства ценяў», казачных монстраў, ракавінак і рытуальных масак.

На выставе прадстаўлены экспанаты з розных краін Азіі: Інданезія (в. Балі), Японія, Папуа-Новая Гвінея, Гватэмала, Шры-Ланка. Сярод іншага, сланы з ружовага і жалезнага дрэва, «мабільнік» папуасаў, японскія карпы , «фугу», падводны цмок, японскі вадзяны, фігуры міфалагічных персанажаў усходняга эпасу і спецыяльна падрыхтаваныя дэкарацыі, якія ствараюць эфект марскога дна.
Усе экспанаты апрацаваны адмысловымі сумесямі фарбаў, што надае ім фантастычнае міргаценне. Незвычайным з'яўляецца і светлавое асвятленне выставы. Справа ў тым, што спецыяльныя лямпы, устаноўленыя для падсвятлення шматлікіх экспанатаў, працуюць у гаючым, ўльтрафіялетавым дыяпазоне.
Экспанаванне суправаджаецца гукамі акіяна і мелодыямі народаў свету.
Вас чакае займальнае падарожжа ў таямнічы і загадкавы свет японскай Атлантыды!