Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Гістарычныя клубы

Гістарычны клуб “Музейны размоўнік”.
Гістарычны клуб накіраваны на сумеснае вывучэнне гісторыі, культуры Беларусі і замежных краін, разгляд цікавых фактаў, знакавых і малавядомых падзей, актуальных пытанняў у гісторыка-культурнай галіне.

фармат клубаў:
- фармальна-нефармальныя сустрэчы тых, хто цікавіцца гісторыяй, культурай, этнаграфіяй, мастацтвам і зацікаўлены ў іх актыўным даследаванні, вывучэнні і папулярызацыі;
- сустрэча з цікавымі суразмоўцамі;
- прэзентацыі актуальных даследаванняў у розных накірунках вышэйадзаначаных тэм;
- абмен меркаваннямі, інфармацыяй, досведам паміж удзельнікамі клуба;

 Бліжэйшая сустрэча Клуба плануецца 14 чэрвеня а 17.30. Тэма сустрэчы - "Лексічныя працэсы ў беларускай мове (ХХ-ХХІ ст.)".